Политика

Навумчык: «Лукашэнка ўвёў рэжым у якасна іншы статус, калі хаця б мінімальная ін’екцыя дэмакратыі непазьбежна прывядзе да страты ўлады»

Палітычны аглядальнік — на гістарычным прыкладзе пра тое, калі скончыцца тэрор.

— Псіхалагічныя прычыны спадзяваньняў некаторых на «перагарнуць старонку» і нават на «адлігу» зразумелыя, — піша Сяргей Навумчык. На жаль, яны марныя і абсалютна фантомныя.

Сяргей Навумчык

Лукашэнка ўвёў рэжым у якасна іншы статус, калі хаця б мінімальная ін’екцыя дэмакратыі непазьбежна прывядзе да страты ўлады. Ён гэта адчувае на ўзроўні інстынкту самазахаваньня, разьвітага ў яго надзвычайна.

Зразумела, трэба выкарыстоўваць ўсе магчымасьці для вызваленьня палітвязьняў. Але адначасна ўсьведамляць, што ніякіх «лібералізацый» ды «адлігаў» пры ягоным жыцьці не адбудзецца — ён сам пра тое кажа, і тут яму варта верыць. Можа быць толькі часовае запавольваньне інтэнсіўнасьці тэрору, але сам тэрор ніколі ня спыняцца.

Ёсьць яскравы гістарычны прыклад: пад канец 40-х Сталін зьменьшыў тэмп рэпрэсій, нават адмяніў сьмяротнае пакараньне, але арышты не спыняліся, у ГУЛАгу пакутвалі мільёны. Дзіўна было б лічыць тое адлігай: самы «лагодны» сталінскі год быў напоўнены ўсім тым, што жыхару дэмакратычнай дзяржавы справядліва падалося б кашмарам.

Між іншым, успаміны паплечнікаў і архіўныя дакумэнты стведчаць, што Сталін рыхтаваў куды больш маштабныя рэпрэсіі, чым у 37-м — але ў сакавіку 53-га Гасподзь меў іншыя планы.

І ядзерная бомба не ўратавала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(24)