Конвейер репрессий. Политзаключенный Никита Золотарев порезал себе вены. Почему отпустили так мало женщин? Илье Дубскому за решеткой пришлось самому удалить татуировку
Хроника политического преследования 14 сентября.
Ілью Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі
Жыхар Асіповічаў Ілья Дубскі, які быў вызвалены з групай 11 верасня, у калоніі падвяргаўся псіхалагічнаму і фізічнаму ціску. Як паведамлюць dissidentBY, асобны выпадак сведчыць пра бесчалавечныя ўмовы, калі адміністрацыя загадала яму прыбраць татуіроўку, інакш пагражалі «зніжэннем статусу» і тым, што ён «ніколі не выйдзе на волю».
У выніку палітвязень быў вымушаны самастойна выразаць татуіроўку лязом, што пакінула вялікі рубец на руцэ.
Ілья быў затрыманы ўвосень 2020 года, пазней яго асудзілі па арт. 130 КК («распальванне варожасці»). У выніку ён атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі.
Почему отпустили так мало женщин?
Палітзняволены Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў калоніі
Як паведамляе DissidentBY, яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур’ёзную занепакоенасць.
Мікіта быў затрыманы ў 2020 годзе, калі яму было толькі 16 гадоў. Хлопцу спачатку далі 5 гадоў калоніі, у 2021-м судзілі яшчэ раз за «напад на супрацоўніка калоніі» і дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. У 2022-м Мікіту перавялі на строгі рэжым у турму Жодзіна. А пазней судзілі за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Яго бацьку Міхаіла Лапунова неаднаразова арыштоўвалі, а пазней асудзілі па крымінальнай справе за датычнасць да «экстрэмісцкага фармавання» — Telegram-чата «Гомель за Мікіту Залатарова».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное