Конвейер репрессий. 29-летнюю жительницу Лиды осудили по «делу Гаюна». «Беларусь превращает пытки в публичное зрелище»

Хроника политического преследования 6 декабря.

С 2020 года в Беларуси более девяти тысяч человек столкнулись с уголовным преследованием по политическим мотивам

По данным правозащитников, минимум 9 185 человек в Беларуси столкнулись с уголовным преследованием по политическим мотивам с 2020 года.

В отношении не менее 7 840 человек были вынесены политически мотивированные приговоры.

За ноябрь правозащитники признали политзаключёнными 33 человек.  Количество политических заключённых на конец месяца составило 1 222 человека.

Общее количество политзаключенных продолжает оставаться на неизменно высоком уровне, несмотря на освобождение людей по истечении срока заключения, изменения меры пресечения после суда и помилования более 400 человек с июля 2024 года. Это стало следствием высокого уровня уголовных репрессий в отношении инакомыслящих и протестующих.

В ноябре 2025 года «Вясна» зафиксировала более 50 случаев политически мотивированных репрессий (в том числе задержания, обыски и т. д.), вытекающих из уголовного и административного преследования.

Асудзілі навукоўца-фізіка, які прыязджаў з Польшчы ў Беларусь

Паўлу Шпаку 40 гадоў, ён навуковец-фізік, паведамляе Наша Ніва. З 2007 па 2023 год мужчына працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прайшоўшы шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да даследчыка.

У яго навуковым партфоліа — 33 публікацыі і ўдзел у распрацоўцы лазерных сістэм, оптаэлектронікі і даследаванняў камбінаторнага рассеяння святла.

У маі 2023 года Павел кардынальна змяніў жыццё: ён пераехаў у Варшаву і перайшоў у прыватны сектар. Апошнім часам ён працаваў менеджарам па развіцці праектаў у кампаніі OEM Tech LLC, якая займаецца лазернымі тэхналогіямі.

У сацсетках ён пісаў, што жыве ў Польшчы, атрымаў працоўны ВНЖ і вучыць польскую мову. Але перыядычна ездзіў дадому.

Апошні раз ён быў актыўны ў сацсетках каля васьмі месяцаў таму. Яго затрымалі падчас чарговага вяртання ў Беларусь.

Стала вядома, што Паўла асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130).

Прысуд уступіў у сілу напрыканцы лістапада 2025 года. Падрабязнасці справы і тэрмін пакарання невядомыя. Паўлу пагражала да пяці гадоў няволі. Цяпер ён застаецца за кратамі.

29-летнюю жительницу Лиды осудили по «делу Гаюна»

Маргарите Ясевич 29 лет, она родом из Лиды, пишет Наша Ніва. В 2018‑м закончила исторический факультет БГУ по специальности «Музейное дело и охрана историко-культурного наследия».

В последние годы девушка живет в Самохваловичах под Минском.

Ясевич осудили по ч. 1 и ч. 2 ст. 361‑4 УК («содействие экстремистской деятельности»). Похоже, что ее преследование связано с «делом Гаюна». Приговор — домашняя химия, но точный срок неизвестен.

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў: «Беларусь ператварае катаванні ў публічнае відовішча»

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) апублікавала брыфінг, у якім распавядаецца пра тое, як беларускі рэжым ператварыў публічную дэманстрацыю прымусовых прызнанняў у жорсткі інструмент псіхалагічных катаванняў і палітычных рэпрэсій.

Як адзначае Вясна, новыя даныя паказваюць, што цяпер праўладныя СМІ Беларусі транслююць вымушаныя прызнанні па дзяржаўным тэлебачанні, YouTube і Telegram-каналах, часта з выкарыстаннем патрыятычных вобразаў і сенсацыйных сюжэтаў.

Ахвярамі становяцца актывісты, журналісты, студэнты і звычайныя грамадзяне, якіх здымаюць на відэа цягам некалькіх гадзін пасля затрымання, а яны зазнаюць пагрозы, фізічны гвалт і прыніжэнні.

Гэтыя відэаролікі служаць для запалохвання грамадства і ўціску іншадумства, і такім чынам катаванне ператвараецца ў інструмент дзяржаўнай прапаганды.

Эмацыйная траўма, сорам і сацыяльная ізаляцыя могуць захоўвацца яшчэ доўга пасля таго, як відэа будзе апублікавана ў інтэрнэце. Многія асцерагаюцца, што гэта нанясе непапраўную шкоду іх рэпутацыі і сем’ям.

«Беларусь ператварыла прымусовыя прызнанні ў інструмент псіхалагічнай вайны, — заявіла Эвіндар Басбога, супрацоўніца па правах чалавека OMCT. — Гэта не спантанныя запісы. Дзяржава вырабляе, рэжысіруе і распаўсюджвае іх, каб прычыніць максімальную шкоду. Гэтыя здымкі адпавядаюць крытэрам жорсткага абыходжання ў адпаведнасці з міжнародным правам і ў некаторых выпадках могуць даходзіць да ўзроўню катаванняў».

Праз пяць гадоў пасля рэпрэсій 2020-га сітуацыя ў Беларусі застаецца адным з самых сур’ёзных крызісаў у галіне правоў чалавека ў Еўропе.

Вытворчасць і распаўсюджванне відэазапісаў прымусовых прызнанняў у прамысловых маштабах стала адным з самых яркіх сімвалаў гэтага крызісу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(27)