Общество

Фотафакт. Як выглядаюць крэслы Беларусі і Расіі на канферэнцыі АБСЕ

У Варшаве з 6 па 17 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая ў Еўропе пляцоўка, дзе абмяркоўваюць пытанні правоў чалавека і дэмакратыі.

А вось як на гэтай канферэнцыі выглядаюць крэслы Беларусі і Расіі — на іх немагчыма сесці, звяртае ўвагу праваабарончы цэнтр Вясна.

Усяго на пленарным паседжанні па тэме фундаментальных свабод канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 56 крэслаў — па колькасці краін-удзельніц АБСЕ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(7)